Маленькі чалавек, час і трубадур
Рэжысёр
Інэке Сміц
Прадзюсер
Ян ван дэр Зандэн,
Інэке Кантэрс,
Петэр Кругер,
Інэке Сміц
Cцэнар
Інэке Сміц,
Сіпа Лабахуа
Правы
Deckert Distribution
Аператар
Пётр Расалоўскі
Вытворчасць
The Film Kitchen, Inti Films, Stout&Smits, EOdocs
Сіпа Лабахуа, абхазскі мастак, вандруе па сваёй маленькай і такой незнаёмай радзіме. Ва ўласным тэатры марыянетак ён паказвае монаспектакль. На яго асабістую гісторыю блуканняў і вайны гледачы адгукаюцца ўласнымі ўспамінамі. Розныя людзі – абхазскія нацыяналісты, праваслаўныя святары, сірыйскія бежанцы, расійскія хіпі – дзеляцца з мастаком цяжкім досведам і марамі. Паэтычны фільм-падарожжа пралівае святло на актуальнае ў сучасным неспакойным свеце пытанне: што такое дом? што робіць краіну краінай?

Інэке Сміц
Нарадзілася ў 1960 годзе ў Ротэрдаме. У 1984 годзе скончыла Ротэрдамскую акадэмію мастацтваў. У 1989 – 1994 гг. вучылася ў Нацыянальнай школе кіно і тэлебачання ў Англіі (рэжысура, сцэнарнае майстэрства), атрымала ступень магістра. З 1999 года здымае дакументальнае і ігравое кіно. Аддае перавагу эклектычнаму падыходу: у яе работах знікаюць межы паміж вымыслам, дакументалістыкай і мастацтвам. У 2011 годзе сумесна з Ерунам Стаўтам заснавала ўласную прадзюсарскую кампанію «Stout&Smits». Жыве і працуе ў Нідэрландах і Грузіі.
Абраная фільмаграфія
2019 Маленькі чалавек, час і трубадур