МАЁ ЖЫЦЦЁ БЕЗ ПАВЕТРА

Харватыя, 2017, 72 хв.

Рэжысёр

Баяна Бурнач

Прадзюсер

Олівер Сертыч

Cцэнар

Баяна Бурнач

Правы

Restart

Аператар

Баяна Бурнач

Вытворчасць

Restart

Горан – чэмпіён свету па фрыдайвінгу. Самыя важныя моманты яго жыцця праходзяць пад вадой. Каб забяспечыць сабе месца ў вечнасці, ён  мусіць мець сілу волі, якая перавышае іншыя яго чалавечыя якасці. Яго шлях спалучаны з цішынёй і сабранасцю – неад’емнымі спадарожнікамі штодзённых напамінаў пра тленнасць жыцця. Каб заставацца лепшым у сваёй справе, ён кожны дзень кідае выклік сваім магчымасцям, рызыкуючы пераацаніць іх і панесці незваротнае пакаранне. «Маё жыццё без паветра» перадае пачуццё, якое мы зведваем пры апусканні ў ваду – складанае спалучэнне хвалявання, страху, няўпэўненасці, сілы і звінячай цішыні.

ЎЗНАГАРОДЫ
МФ дакументальных і кароткаметражных фільмаў «DokuFest» (Косава) – лепшы балканскі дэбют
ПРА РЭЖЫСЁРА
Баяна Бурнач - 1

Баяна Бурнач

Нарадзілася ў 1981 годзе ў Сісаке, у цяперашні час жыве ў Заграбе, Харватыя. Скончыла Акадэмію драматычнага мастацтва пры Універсітэце Заграба па спецыяльнасці «Аператар». У якасці аператара працавала на многіх ігравых, дакументальных і эксперыментальных фільмах. Першая жанчына-аператар у харвацкім кіно, якая зняла поўнаметражны сюжэтны фільм. Аператар падводных здымак. Фрыдайвер. Дасведчаны скуба-дайвер з навыкамі ратавальніка, айс-дайвер, кейв-дайвер. Спелеолаг. Альпіністка. «Маё жыццё без паветра» – яе дэбют.

Абраная фільмаграфія

2017 Маё жыццё без паветра

ВІДЭА