НАРМАЛЬНЫ АЎТЫСТЫЧНЫ ФІЛЬМ

Чэхія, 2016, 88 хв.

Рэжысёр

Міраслаў Янак

Прадзюсер

Ян Мацола

Cцэнар

Міраслаў Янек

Правы

Taskovski Films

Аператар

Міраслаў Янек

Вытворчасць

Mimesis Film, Czech Television, Mat Film Resort

Што значыць быць аўтыстам? І што агульнага ў аўтыстаў, Маленькага прынца і іншапланецян? Пяць герояў фільма, дзеці і падлеткі, жывуць з ярлыком, які аддзяляе іх ад астатніх. Але хто мае права сцвярджаць, што нармальна, а што не? Вядучы чэшскі дакументаліст з унікальным аўтарскім поглядам заклікае нас раз і назаўсёды перастаць успрымаць аўтызм як дыягназ і паспрабаваць убачыць у ім займальны спосаб мыслення, які часта з цяжкасцю паддаецца расшыфроўцы.

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 МФ дакументальнага кіно ў Йіглаве (Чехія) – лепшы чэшскі дакументальны фільм; прэмія студэнцкага журы
Прэмія чэшскіх кінакрытыкаў – лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Міраслаў Янак - 1

Міраслаў Янак

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Нахадзе, Чэхія. Пачынаў як кінааматар. У 1980 годзе эмігрыраваў у ЗША, дзе працаваў з многімі вядомымі дакументалістамі, у тым ліку з Годфры Рэджыо. Пасля вяртання ў Чэхію працягвае рабіць уласныя дакументальныя фільмы. Яго фільм «Нябачнае» (1996) пра невідушчых дзяцей-фатографаў атрымаў мноства станоўчых водгукаў як на радзіме, так і за мяжой, а стужкі «Верка» (2005) і «Ха-чы-пе» (2006) здабылі прызы на міжнародных фестывалях.

Абраная фільмаграфія

2017 Нармальны аўтыстычны фільм

2006 Ха-чы-пе

2005 Верка

ВІДЭА