На вадзе

Харватыя, 2018, 79 хв.

Рэжысёр

Горан Дэвіч

Прадзюсер

Горан Дэвіч,
Хрвое Освадзіч

Правы

Petnaesta umjetnost d.o.o.

Аператар

Даміян Ненадзіч

Вытворчасць

Petnaesta umjetnost

Здаецца, рэкі – проста геаграфічныя аб’екты. Але яны яшчэ і красамоўныя сведкі мінулага, захавальнікі гісторыі. Індустрыяльны горад Сісак – месца сутокі рэк Савы, Купы і Одры. Сёння яны падобныя да ціхай гавані, але шматлікія аповеды адсылаюць нас да эпохі югаслаўскіх войн. Мінула больш за чвэрць века з часоў тых крывавых падзей, але іх след відавочны, а цень мінулага пераследуе людзей, як невылечная траўма. Фільм – паэтычнае і палітычнае даследаванне зменлівасці і пастаянства людзей і прастораў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МФ дакументальнага кіно і анімацыі ў Лейпцыгу (Германія) – міжнародная прэм’ера, ганаровая згадка журы
2019 МКФ «Docaviv» (Ізраіль) – міжнародная конкурсная праграма
Фестываль харвацкага дакументальнага кіно «Лібурнія» (Харватыя) – прыз за лепшую аператарскую работу
МКФ «UnderhillFest» (Чарнагорыя) – ганаровая згадка журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Горан Дэвіч - 1

Горан Дэвіч

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Сісаку, Харватыя. Рэжысёр, сценарыст. Вывучаў права, археалогію і кіно ў Акадэміі драматычнага мастацтва (Заграбскі ўніверсітэт). Здымае дакументальнае і ігравое кіно. Заснаваў прадзюсарскую кампанію «Petnaesta umjetnost». Выкладае дакументальнае кіно ў Акадэміі драматычнага мастацтва. Жыве і працуе ў Заграбе. 

Абраная фільмаграфія

2019 На вадзе

ВІДЭА