Абход

Беларусь. 2019, 40 хв.

Рэжысёр

Віктар Аслюк

Cцэнар

Вольга Дашук

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Анатоль Казазаеў

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аляксандр Клямята ўжо дваццаць год працуе ўчастковым міліцыянерам у вёсцы. Ён часта выпраўляецца на абход сваёй тэрыторыі. Але не ўсе людзі рады бачыць яго.


ПРА РЭЖЫСЁРА
Віктар Аслюк - 1

Віктар Аслюк

Рэжысёр, сцэнарыст. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1984) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура дакументальнага кіно» (майстэрня Віктара Дашука, 1994). З 2003 года чалец Еўрапейскай кінаакадэміі. У 2003 быў намінаваны на Прыз Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш сарака дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў (МКФ у Таронта, Карлавых Варах, Ротэрдаме, IDFA, «HotDocs» і інш.). Лаўрэат больш шасцідзесяці ўзнагарод.

Абраная фільмаграфія

2019 Абход