АПОШНІ ВАЛЬС

Расія, 2017, 80 хв.

Рэжысёр

Юлія Бабкова

Прадзюсер

Станіслаў Яршоў,
Сяргей Шумакоў

Cцэнар

Юлія Бабкова

Правы

Студыя «Востраў»

Аператар

Сяргей Ландо, Аляксандр Філіпаў, Марыя Яўцеева, Андрэй Ананін

Вытворчасць

Студыя «Востраў», Фонд «Кіно&Тэатр»

Галоўны герой фільма – кампазітар Алег Каравайчук – адпраўляецца ў сваё апошняе падарожжа па дачным пасёлку Камарова, у якім ён правёў усё жыццё і напісаў большую частку музычных твораў. Апошнім творам кампазітара-пустэльніка стаў «Вальс Камарова», які прагучыць у фільме ўпершыню. Гэта развітанне мастака з гледачамі, яго пасланне і напамін пра вечныя каштоўнасці: любоў да некранутай прыроды і чалавека.


ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Фестываль расійскага кіно «Акно ў Еўропу» (Расія) – прыз імя Савы Куліша; спецыяльны прыз журы
МФ дакументальнага кіно «Артдокфэст» (Латвія) – спецыяльны прыз прадзюсару фільма
МФ дакументальнага кіно «Флаэрціяна» (Расія) – спецыяльная згадка журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юлія Бабкова - 1

Юлія Бабкова

Нарадзілась у 1995 годзе ў Краснадары, Расія. У 2013 годзе паступіла на рэжысёрскі факультэт УДІК (майстэрня С. Мірашнічэнкі і С. Музычэнка). У цяперашні момант здымае дакументальныя фільмы пра лёсы простых і ўнікальных людзей. Першай фестывальнай карцінай стаў кароткаметражны фільм «Без швоў». «Апошні вальс» – поўнаметражны дакументальны дэбют.

Абраная фільмаграфія

2017 Апошні вальс

ВІДЭА