ПРЫНЦ І ДЫБУК

Польшча, Германія, 2017, 82 хв.

Рэжысёр

Эльвіра Невера,
Пётр Расалоўскі

Прадзюсер

Малгажата Захарка,
Маціяс Мігель,
Ан Разалін Рэнінгер

Cцэнар

Эльвіра Невера,
Пётр Расалоўскі

Правы

Wide House

Аператар

Пётр Расалоўскі

У ролях

Малгажата Захарка, Маціяс Мігель, Ан Разалін Рэнінгер

Вытворчасць

Film Art Production, Kundschafter Filmproduktion, zero one film

Кім на самой справе быў Мошэ Вакс? Паспяховым кінадзялком, спрытным махляром або чалавекам, які ўвесь час блытаў ілюзію кіно і рэальнасць? Сын беднага яўрэйскага каваля, ён скончыў свой жыццёвы шлях у Італіі як прынц Міхал Вашыньскі, галівудскі прадзюсар і польскі арыстакрат у выгнанні. Ён працаваў разам з Орсанам Уэлсам, Сафі Ларэн, Віторыа дэ Сікай. Але толькі адным фільмам Вашыньскі быў сапраўды апантаны. «Дыбук», заснаваны на старадаўняй яўрэйскай легендзе і  зняты незадоўга да Другой сусветнай вайны, стаў яшчэ і адлюстраваннем асабістага жыцця яго стваральніка – чалавека-хамелеона з безліччу твараў. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Венецыянскі МКФ (Італія) – прэмія за лепшы дакументальны фільм пра кіно ў секцыі «Венецыянская класіка»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эльвіра Невера - 1

Эльвіра Невера

Жыве і працуе ў Берліне. Яе дакументальны фільм «Эфект даміно» (2014) быў паказаны на больш чым 50 фестывалях і атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку прэміі «Залаты голуб» на МКФ «DOK Leipzig» і «Залаты рог» на Кракаўскім кінафестывалі, і выйшаў ў абмежаваны пракат у Германіі, Польшчы і Швейцарыі.

Абраная фільмаграфія

2017 Прынц і дыбук

2014 Эфект даміно

Пётр Расалоўскі  - 1

Пётр Расалоўскі

Пасля заканчэння кінашколы ў Катавіцэ атрымаў стыпендыю на навучанне ў Акадэміі медыямастацтваў у Кёльне. З’яўляецца сааўтарам дакументальных фільмаў «Трус па-берлінску» (2009) – намінанта на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі – і «Эфект даміно» (2014).

Абраная фільмаграфія

2017 Прынц і дыбук

2014 Эфект даміно

2009 Трус па-берлінску

ВІДЭА