СЯРГЕЙ ПЛЫТКЕВІЧ. ЧАЛАВЕК З ФОТААПАРАТАМ

Беларусь, 2017, 55 хв.

Рэжысёр

Вольга Дашук

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Вольга Дашук

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Анатоль Казазаеў

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Фильм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыгажосць – праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На нейкі час займець яго ўспрыманне, паглядзець на «дзікую Беларусь» яго вачыма, разам з ім наблізіцца да тае рысы, за якой заканчваецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца тайна прыроды. Гэты чалавек – журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч. Яго называюць «адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне турызму», «мэтрам беларускай фатаграфіі» і «жывым класікам фотаанімалістыкі».

ПРА РЭЖЫСЁРА
Вольга Дашук - 1

Вольга Дашук

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 1994 года працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Лаўрэат міжнародных кінафестываляў.

Абраная фільмаграфія

2017 Сяргей Плыткевіч. Чалавек с фотаапаратам