ЦУДОЎНЫЯ НЯЎДАЧНІКІ: ІНШЫ СВЕТ

Літва, Італія, Швейцарыя, Бельгія, Латвія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Іспанія, 2017, 71 хв.

Рэжысёр

Арунас Мацеліс

Прадзюсер

Арунас Мацеліс,
Альгімантэ Мацелене

Cцэнар

Арунас Мацеліс

Правы

Deckert Distribution

Аператар

Марк Алекса, Іварс Зведрыс, Сімон Рывуар, Джардана Б’янкі, Валдзіс Целмінс, Аўдрюс Кемежыс, Джакома Бекерыні, Паола Беніці, Вінсэнт О’Калахан, Арунас Мацеліс

Вытворчасць

Studio Nominum, Stefilm, DOK Mobile, Associate Directors, VFS Films, Dearcan Media, Planet Korda Pictures, SUICAFilms

Большасць з нас лічыць велагоншчыкаў, якія цягнуцца ў хвасце калоны, звычайнымі няўдачнікамі. Іх называюць вадавозамі, даместыкамі, грэгары, ахвяруючымі кар’ерай і асабістымі перамогамі дзеля таго, каб іх таварышы па камандзе мелі магчымасць выйграць гонку. Арунас Мацеліс сем гадоў назіраў за гэтымі Санча Панса прафесійнага веласпорту падчас прэстыжнай «Джыра д’Італія», каб паказаць, як выглядае скрыты свет цудоўных няўдачнікаў з пункту гледжання медычнай брыгады. Нашы велагероі падаюць, устаюць – і зноў вяртаюцца ў строй.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Варшаўскі МКФ (Польшча) – лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Арунас Мацеліс - 1

Арунас Мацеліс

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Каўнасе, Літва. Аўтар дзясятка кароткаметражных дакументальных фільмаў, удзельнікаў фестываляў у Канах, Ратэрдаме, Аберхаўзэне, Турыне і інш. Яго папярэдні поўнаметражны дакументальны фільм «Перад вяртаннем на Зямлю» (2005) атрымаў больш за 10 узнагарод, уключаючы прэмію Амерыканскай гільдыі рэжысёраў (DGA), прызы міжнародных фестываляў дакументальнага кіно ў Амстэрдаме і Лейпцыгу і быў намініраваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.

Абраная фільмаграфія

2017 Цудоўныя няўдачнікі: іншы свет

ВІДЭА