УЛЬТРА

Венгрыя, Грэцыя, 2017, 83 хв.

Рэжысёр

Балаш Шымоньі

Прадзюсер

Ласла Ёжа ,
Балаш Шымоньі

Cцэнар

Балаш Шымоньі

Правы

CAT&Docs

Аператар

Чаба Хернат, Золтан Ловашы, Балінт Надзь, Гергей Ваш, Балаш Рэвеш

Вытворчасць

SpeakEasy Project, Anemon Productions, HBO Europe

Год за годам лёгкаатлеты з усяго свету прымаюць удзел у адным з самых прэстыжных і цяжкіх забегаў – Спартатлон. На пераадоленне гістарычнай дыстанцыі ў 246 км з Афін у Спарту спартсменам даецца 36 гадзін. У кожнага з герояў фільма, сярод якіх і рэжысёр Балаш Шымоньі, свае прычыны для ўдзелу ў экстрэмальным ультрамарафоне. Яны не ведаюць, ці здолеюць дайсці да яго канца, але перакананыя ў тым, што надзвычай важна паспрабаваць і, можа быць, дасягнуць немагчымага. Для непрафесійных спартсменаў Спартатлон – гэта спосаб праверыць сябе на  трываласць, загаіць душэўныя раны, пазбавіцца страхаў і комплексаў.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Балаш Шымоньі  - 1

Балаш Шымоньі

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Будапешце, Венгрыя. Вывучаў літаратуру і кіно, у цяперашні час абараняе кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. З 2002 года працуе як незалежны рэжысёр і прадзюсар. Яго фільмы дэманстраваліся на буйнейшых кінафестывалях у дыяпазоне ад Кан і Карлавых Вар да Кракава, ад Аспена і Сент-Луіса да Сіэтла і Ванкувера. Таксама з’яўляецца арганізатарам і адборшчыкам Будапешцкага фестывалю кароткаметражных фільмаў (BuSho).

Абраная фільмаграфія

2017 Ультра

ВІДЭА