ЖАНЧЫНА З ФАТАГРАФІІ

Эстонія, 2017, 55 хв.

Рэжысёр

Прыйт Валкна

Прадзюсер

Піле Рунк

Cцэнар

Прыйт Валкна

Правы

Allfilm

Аператар

Крысцьян-Яак Нуўды

Вытворчасць

Allfilm

Мастак Лаўры Сілак (Лаўрэнцыўс) рыхтуе новую выставу, выкарыстоўваючы замест палотнаў сцены пустуючага драўлянага дома ў цэнтры Таліна, які ў мінулым належыў эстонскаму піянеру кіно і фатаграфіі Ёханесу Парыкасу і яго жонцы Лілі. З імем Парыкас у міжваенны перыяд былі звязаныя некалькі кінатэатраў у Таліне, кінастудыя «Эстонія-фільм», вядомае фотаатэлье ў Старым горадзе. Сцены таямнічага дома дагэтуль захоўваюць успаміны пра выбітных людзей свайго часу, з-пад новых культурных слаёў на іх выступаюць сведчанні мінулага жыцця.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Прыйт Валкна - 1

Прыйт Валкна

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Таліне, Эстонія. Незалежны кіна- і тэатральны рэжысёр, спявак і мастацкі дырэктар Watergate World Music Festival у Пярну. Яго дакументальныя фільмы «Воўк» (2003), «Загавораныя» (2004) і «Дом на скразняку» (2007) станавіліся лаўрэатамі розных кінафестываляў.

Абраная фільмаграфія

2017 Жанчына з фатаграфіі

ВІДЭА