Керасін

Расія, 2019, 77 хв.

Рэжысёр

Юсуп Разыкаў

Прадзюсер

Аляксандр Гадалаў,
Юсуп Разыкаў,
Міхаіл Молатаў,
Уладзімір Кісліцын,
Дзяніс Лузанаў,
Аляксандр Карчэўскі

Cцэнар

Юсуп Разыкаў

Правы

ТАА «Трытона»

Аператар

Юрый Міхайлішын, Юрый Крачук

У ролях

Алена Сусаніна, Іна Сцяпанава, Аўгіння Молатава, Валерый Маслаў, Сяргей Генкін, Ганна Беленькая, Іван Рыжыкаў

Вытворчасць

ТАА «Трытона»

Фільм прысвечаны нашым мацярам. Казачнае апавяданне пра сілу простых людзей, здольнасці жыць і выжываць у найскладанейшых жыццёвых абставінах, пра любоў, адданасць і прыгажосць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Адкрыты расейскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – Прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў iм. Данiiла Дандурэя
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юсуп Разыкаў - 1

Юсуп Разыкаў

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Ташкенце. У 1986 годзе скончыў сцэнарнае аддзяленне Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Яго дэбютны фільм «Аратар» (1999) быў адзначаны на міжнародным кінафестывалі ў Берліне. Карціна «Дзявочы пастух» (2005) перамагла на фестывалі азіяцкага кіно ў Везуле. А за фільм «Сорам» (2013) Юсуп Разыкаў атрымаў прэмію ФІПРЭСІ на кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Абраная фільмаграфія

2019 Керасін

2017 Турэцкае сядло

2013 Сорам

ВІДЭА