Попел беласнежны

Кітай, Францыя, Японія, 2018, 141 хв.

Рэжысёр

Цзя Чжан-Кэ

Прадзюсер

Сёдза Iцiяма

Cцэнар

Цзя Чжан-Кэ

Правы

Mk2 Films

Аператар

Эрык Гацье

У ролях

Чжаа Таа, Ляа Фань, Сюй Чжэн, Каспер Лян

Вытворчасць

Shanghai Film Group Corporation, Xstream Pictures, Huanxi Media Group Limited, Mk Productions

Гангстарская меладрама і «эпас аб прыродзе часу» ў эпоху пераменаў. Цяо закахана ў Біна, злачыннага аўтарытэта правінцыі Шаньсі. Падчас спантаннай сутычкі паміж бандыцкімі групоўкамі яна вырашае заступіцца за каханага і страляе з пісталета ў паветра. За гэта жанчына атрымлівае пяць гадоў турмы. Выйшаўшы на волю, яна адпраўляецца на пошукі свайго страчанага кахання...

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Канскі МКФ (Францыя) – асноўная конкурсная праграма, прэмія Міжнароднага таварыства аматараў кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Цзя Чжан-Кэ - 1

Цзя Чжан-Кэ

Цзя Чжан-Кэ нарадзіўся ў павеце Фэньян правінцыі Шаньсі ў 1970 годзе. Скончыў Пекінскую кінаакадэмію. Яго дэбют «Кішэннік» ( «Сяо У») былі ўдастоены ўзнагарод на МКФ у Берліне, Ванкуверы і іншых фестывалях. У 2006 годзе атрымаў «Залатога льва» у Венецыі за стужку «Нацюрморт», у 2013 годзе ў Канах выйграў Прыз за лепшы сцэнар з фільмам «Дакрананне граху», у 2015 годзе «І горы зрушваюцца з месца» увайшоў у конкурсную праграму Канскага МКФ. Апошнія дзве працы таксама ўдзельнічалі ў конкурсных паказах Мінскага МКФ «Лістапад».

 

Абраная фільмаграфія

2018 Попел беласнежны

ВІДЭА