Атлантыда

Украіна, 2019, 108 хв.

Рэжысёр

Валянцін Васяновіч

Прадзюсер

Ія Мысліцкая,
Валянцін Васяновіч,
Уладзімір Яцэнка

Cцэнар

Валянцін Васяновіч

Правы

Best Friend Forever

Аператар

Валянцін Васяновіч

У ролях

Андрэй Рымарук, Людміла Білека, Васіль Антаняк

Вытворчасць

Ukrainian State Film Agency, International Charitable Fund Of Oleksandr Petrovsky “Solidarity”

Усходняя Украіна ў найбліжэйшай будучыні. Пустыня, малапрыдатная для жыцця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на ПТСР, узнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, нарэшце зачыняецца, ён знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі – дабраахвотніцкая місія «Чорныя цюльпаны», прысвечаная пошуку і эксгумацыі ваенных трупаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчымая. Ці навучыцца ён жыць без вайны і прымаць сябе такім, які ён ёсць?



ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – лепшы фiльм конкурснай праграмы «Гарызонты»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Валянцін Васяновіч - 1

Валянцін Васяновіч

Нарадзіўся ў 1971 г. у Жытоміры. Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя І.К. Карпенка-Карога, з дыпломамі аператара, і рэжысёра дакументальнага кіно. Вучыўся ў Школе рэжысерскага майстэрства А. Вайды ў Польшчы. У 2004 г. яго кароткаметражны фільм «Супраць сонца» (2004) атрымаў спецыяльны прыз журы на МКФ у Клермон-Феран, Гран-пры на МКФ у Нансі і мноства іншых узнагарод. Поўнаметражны дакументальны фільм «Змярканне» (2013) атрымаў прэмію «Залаты Дзюк» за лепшы ўкраінскі фільм на МКФ у Адэсе ў 2015 г.

Абраная фільмаграфія

2019 Атлантыда

ВІДЭА