Пачатак

Грузія, Францыя, 2020, 125 хв.

Рэжысёр

Дэа Кулумбегашвілі

Прадзюсер

Ілан Амуяль,
Давід Зэрат,
Раці Анэлі,
Паўль Розенберг

Cцэнар

Дэа Кулумбегашвілі,
Раці Анэлі

Правы

Wild Bunch

Аператар

Арсеній Хачатуран

У ролях

Ія Сухіташвілі, Раці Анэлі, Каха Кінцурашвілі, Саба Гагічаішвілі

Вытворчасць

First Picture, Office of film Architecture, ZADIG FILMS

Цішыню правінцыйнага мястэчка парушае напад экстрэмістаў на грамаду сведак Іеговы. Гэты канфлікт павольна разбурае звыклы свет Яны, жонкі лідара суполкі. Яе ўнутраная незадаволенасць усё нарастае, пакуль яна спрабуе разабрацца ў сваіх жаданнях.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Канскі МКФ (Францыя) – афіцыйная селекцыя
МКФ у Таронта (Канада) – конкурсная праграма «Адкрыццё», прыз ФІПРЭСІ
МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – «Залатая ракавіна» за лепшы фільм, прыз журы за лепшы сцэнарый, «Сярэбраная ракавіна» за лепшую рэжысуру, лепшую жаночую ролю (Ія Сухіташвілі)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дэа Кулумбегашвілі - 1

Дэа Кулумбегашвілі

Нарадзілася ў 1986 годзе. Яе першы кароткі метр «Нябачныя прасторы» (2014) быў намінаваны на Залатую пальмавую галіну і стаў першым фільмам-удзельнікам Канскага МКФ у гісторыі незалежнай Грузіі. Карціна «Лета» (2016) была паказана на «Двухтыднёвіку рэжысёраў», МКФ у Ратэрдаме і фестывалі «Новыя рэжысёры / Новыя фільмы» Нью-Ёркскага музея сучаснага мастацтва. Над сваім першым поўнаметражным фільмам «Пачатак» Дэа працавала ў рэзідэнцыі Cinéfondation ў Канах і Міжнароднай кіналабораторыі Сэма Шпігеля ў Іерусаліме.

Абраная фільмаграфія

Лета 2016