Канферэнцыя
Рэжысёр
Іван І. Цвярдоўскі
Прадзюсер
Кацярына Міхайлава,
Канстанцін Фам,
Ягор Адзінцоў
Cцэнар
Іван І. Цвярдоўскі
Правы
REASON8 Films
Аператар
Фёдар Глазачаў
У ролях
Наталля Паўленкава, Вольга Лапшына, Ксенія Зуева, Ян Цапнік, Ганна Слю, Наталля Патапава, Філіп Аўдзееў
Вытворчасць
Vega Film, Ark Pictures
Праз 17 гадоў пасля падзей у Тэатральным цэнтры на Дуброўцы з ціхага манастырскага жыцця Наталля прыязджае ў Маскву. Атрымаўшы блаславенне, яна збірае былых закладнікаў «Норд-Осту» для правядзення вечара памяці трагедыі, ахвярамі якой яны сталі 23–26 кастрычніка 2002 года. Аднаўляючы дэталі і храналогію падзей, Наталля адкрывае страшныя падрабязнасці сваёй асабістай гісторыі – фатальнай памылкі, якая перакасавала ўсё далейшае жыццё. Як жыць з непасільным цяжарам незагойных ран мінулага? Ці здолее Наталля заслужыць дараванне ўласнай сям’і?
Іван І. Цвярдоўскі
Адзін з самых яскравых маладых рэжысёраў Расіі. Нарадзіўся ў Маскве ў 1988 годзе. Выпускнік Усерасійскага інстытута кінематаграфіі, майстэрні Аляксея Учыцеля, зняў тры поўнаметражныя карціны: «Клас карэкцыі» (2014), «Заалогія» (2016), «Падкіды» (2018). Атрымаў больш за 150 міжнародных і расійскіх узнагарод, сярод якіх МКФ у Карлавых Варах, Ратэрдаме, Маракешы, Салоніках, Котбусе, Лондане. Удзельнік МКФ у Таронта. Лаўрэат Мінскага МКФ «Лістапад», фестывалю «Кінатаўр», прэмій «Залаты арол», «Ніка», «Белы слон», «Лаўровая галіна».
Абраная фільмаграфія
2014 Клас карэкцыі
2016 Заалогія
2018 Падкіды