Сэрца свету

Расія, 2018, 120 хв.

Рэжысёр

Наталля Мешчанінава

Прадзюсер

Сяргей Сяльянаў,
Наталля Дрозд

Cцэнар

Наталля Мешчанінава пры ўдзеле Барыса Хлебнікава і Сцяпана Дзявоніна

Правы

Indie Sales

Правы на тэрыторыі РБ

Наша кіно, «АРТ Карпарэйшн»

Аператар

Яўген Цвяткоў

У ролях

Сцяпан Дзявонін, Дзмітрый Паднозаў, Яна Секстэ, Віця Авадкоў, Яўген Сыты

Вытворчасць

Кінакампанія СТВ, Just a Moment

Ягор працуе ветэрынарам на адной з трэніровачных станцый для паляўнічых сабак дзесьці ў глушы. Лісы, алені, барсукі, сабакі – гэта яго жыццё. Жыве ён у прыбудове побач з домам гаспадара. Лечыць звяроў, чысціць клеткі, наглядае за рабочымі, сустракае кліентаў і іх сабак. З жывёламі яму прасцей, чым з людзьмі. Ён бярэцца за любую працу, абы стаць сваім для гаспадара станцыі Мікалая Іванавіча і яго блізкіх. Ягору хочацца амаль немагчымага – зрабiцца часткай гэтай сям'і.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – Гран-пры; прыз за лепшую мужчынскую ролю (Сцяпан Дзявонiн); прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў ім. Данiіла Дандурэя
МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) - конкурсная праграма «Новыя рэжысёры»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Наталля Мешчанінава - 1

Наталля Мешчанінава

Наталля Мешчанінава нарадзілася ў 1982 годзе ў Краснадары. У 2005 скончыла Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Кіно і ТБ рэжысура». Скончыла школу дакументальнага кіно «Рэальны час-2» АНО "INTERNEWS" (майстэрня М. Разбежкінай і М. Ізволава). Яе дэбютны поўнаметражны фільм «Камбінат «Надзея» удзельнічаў у конкурсе «Маладосць на маршы» на МКФ «Лістапад» у 2014 годзе. Рэжысёр серыяла «Чырвоныя бранзалеты» (пры ўдзеле Сяргея Сянцова).

Абраная фільмаграфія

2018 Сэрца свету

2014 Камбінат« Надзея»

ВІДЭА