Цела Божае
Рэжысёр
Ян Камаса
Прадзюсер
Анэта Хікінботэм,
Лешэк Бодзак
Cцэнар
Матэвуш Пацэвіч
Правы
New Europe Film Sales
Аператар
Пётр Сабачынскі мал.
У ролях
Барташ Бяленя, Эліза Рыцэмбель, Аляксандра Канечна, Томаш Зентэк, Лешэк Ліхота, Лукаш Сімлят
Вытворчасць
Aurum Film
Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася.

Ян Камаса
Польскі рэжысёр, вывучаў рэжысуру ў Лодзінскай кінашколе. Сусветная прэм’ера яго кароткаметражнага фільма «Радыя цябе бачыць» адбылася ў Канах у рамках студэнцкага конкурсу «Сінефандасьён», дзе ён атрымаў трэці прыз. Яго поўнаметражны дэбют «Зала самагубцаў» быў упершыню паказаны на Берлінале ў секцыі «Панарама» і сабраў у Польшчы больш за 800 тысяч гледачоў. Аўдыторыя яго другога фільма, ваеннага блокбастара «Горад 44», склала 1,8 мільёна гледачоў. «Цела божае» – яго трэці мастацкі фільм.
Абраная фільмаграфія
2018 Цела Божае
2014 Горад 44
2011 Зала самагубцаў