Эдэм

Венгрыя, Румынія, Бельгія, 2020, 153 хв.

Рэжысёр

Агнэш Кочыш

Прадзюсер

Ёжэф Бергер,
Аана Бужгой Джуржу,
Ален Берлінэр,
Эльс Вандэрворст,
Агі Патакі

Cцэнар

Агнэш Кочыш,
Іва Брыедзіс,
Габар Немет,
Андрэа Рабэрці

Правы

National Film Institute Hungary

Аператар

Матэ Тот Відаман

У ролях

Лана Барыч, Дан Стойвен, Лорант Бочкар-Шало, Мая Рабэрці, Залан Макранцы, Роберт Кардаш

Вытворчасць

Mythberg Films, Libra Films, Creative Hours

Эва пакутуе ад алергіі на ўсе хімічныя рэчывы, забруджанне паветра, радыёхвалі і электрамагнітнае выпраменьванне. Ёй неабходная поўная ізаляцыя ад навакольнага свету. Найменшая памылка можа прывесці да смерці. Эва бачыцца толькі з братам і лекарамі, якія праводзяць над ёй доследы. Яе выпадак прыцягвае ўвагу псіхіятра, які спрабуе даведацца, хвароба Эвы рэальная ці існуе толькі ў яе свядомасці. І ці зможа каханне выратаваць яе?

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 МКФ у Ратэрдаме (Нідэрланды) – конкурсная праграма «Вялікі экран»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Агнэш Кочыш - 1

Агнэш Кочыш

Нарадзілася ў Будапешце ў 1971. У 2019 атрымала доктарскую ступень у Акадэміі тэатра і кіно Будапешта. Яе першы фільм «Свежае паветра» (2006) атрымаў 14 узнагарод, у тым ліку за лепшы фільм на МКФ у Бруселі і за лепшы дэбют на Венгерскім тыдні кіно, а таксама прэмію ФІПРЭСІ на Варшаўскім МКФ. Карціна «Адрыена Пал» (2010) заваявала прэмію ФІПРЭСІ за лепшы фільм конкурсу «Асаблівы погляд» Канскага МКФ і была намінавана на Гран-пры «Лістапада» і МКФ у Варшаве. У 2011 Кочыш была ўганараваная Нацыянальнай кінапрэміяй імя Бэлы Балажа.

Абраная фільмаграфія

2006 Свежае паветра

2010 Адрыена Пал

ВІДЭА