Бацька

Балгарыя, Грэцыя, 2019, 87 хв.

Рэжысёр

Крысціна Грозева і Петар Вылчанаў

Прадзюсер

Крысціна Грозева,
Петар Вылчанаў,
Канстанціна Стаўрыану,
Ірыні Вугiўкалу

Cцэнар

Петар Вылчанаў,
Крысціна Грозева

Правы

Wide

Аператар

Крум Радрыгеc

У ролях

Іван Бырнеў, Іван Саваў, Таня Шахава, Хрыстафор Недкаў, Мікалай Тодараў, Боян Дайчынаў, Магрыта Гошава, Іванка Братоева

Вытворчасць

Abraxas Film, Graal Films

Пасля скону Валянціны яе засмучаны муж Васіль і сын Павел даведваюцца, што яна настойліва спрабуе датэлефанавацца суседцы. Забабонны Васіль збіраецца на сустрэчу з вядомым медыумам. Сын Павел, які даўно не стасуецца з бацькам, едзе з ім, каб прыглядаць за сваім неразважлівым старым. Гэтае шалёнае падарожжа дапаможа бацьку і сыну прызнаць сваю віну перад той, каго яны страцілі, і пераасэнсаваць свае адносіны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – Гран-пры «Крыштальны глобус»
2019 Сахалінскі МКФ «Край свету» (Расія) – прыз за лепшую рэжысуру, прыз глядацкiх сiмпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА

Крысціна Грозева і Петар Вылчанаў

с – рэжысёрскі дуэт з Сафіі, Балгарыя. Іх сумесны кароткаметражны дэбют «Скачок» (2012) стаў першым балгарскім фільмам у гісторыі, намінаваным на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі. Іх незалежны малабюджэтны поўнаметражны дэбют «Урок» (2014) і наступны фільм «Слава» (2016) атрымалі ўзнагароды на фестывалях у Miнску, Сан-Себасцьяне, Токіа, Лакарна і многіх іншых, стаўшы аднымі з самых вядомых балгарскіх фільмаў ХХІ стагоддзя.

Абраная фільмаграфія

2019 Бацька

2016 Слава

2014 Урок