Гранатавы сад

Азербайджан, 2017, 90 хв.

Рэжысёр

Ільгар Наджаф

Прадзюсер

Мушфіг Хатамаў,
Ільгар Наджаф

Cцэнар

Асіф Рустамаў,
Ільгар Наджаф,
Рулаф Ян Мінебоо

Правы

Azerbaijanfilm, Buta Film

Аператар

Айхан Салар

У ролях

Гурбан Ісмаілаў, Ілаха Гасанава, Самімі Фархад, Гасан Агаеў, Раўшан Керымдухт

Вытворчасць

Azerbaijanfilm, Buta Film

Габіль вяртаецца да сваёй сям’і, у дом, акружаны старымі гранатавымі дрэвамі. Хоць пра яго нічога не было чуваць з тых часоў, як ён раптам знік дванаццаць гадоў таму, глыбокія эмацыйныя шнары, што засталіся пасля яго сыходу, усё яшчэ нагадваюць пра сябе. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – конкурсная праграма «На Усход ад Захаду»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ільгар Наджаф - 1

Ільгар Наджаф

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Арарацкім раёне Армянскай ССР. У 1993 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага універсітэта мастацтваў. У 2004 годзе заснаваў кінастудыю Buta Film і выпусціў шэраг дакументальных і кароткаметражных фільмаў. У 2011 годзе зняў свой дэбютны мастацкі фільм «Бута» (Asian Pasific Screen Award 2011 – Лепшы дзіцячы фільм). «Гранатавы сад» – яго другая мастацкая стужка.

Абраная фільмаграфія

2017 Гранатавы сад

2011 Бута

ВІДЭА