«Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары»

Румынія, Чэхія, Францыя, Балгарыя, Германія, 139 хв., 2018

Рэжысёр

Раду Жудэ

Прадзюсер

Ада Саламон

Cцэнар

Раду Жудэ

Правы

Beta Cinema

Аператар

Марыус Пандуру

У ролях

Яана Якаб, Аляксандру Дабіжа, Алекс Богдан, Ілінка Маналаке, Шэрбан Паўлу

Вытворчасць

HI Film, Endorfilm, Les Films d’ici, Klas Film, Komplizen Film, ZDF/Arte, TVR

Юная мастачка Мар'яна Марын аднаўляе гістарычныя падзеі 1941 года, падчас якіх румынскі ўрад пры дапамозе арміі арганізавала этнічную чыстку на Усходнім фронце. Фільм – свайго роду новая рэдакцыя працы Ханны Арэнт пра банальнасць зла. Пры дапамозе гадараўскую бескампраміснай формы аповяду, фільм дэманструе, што да варварства прыводзіць не толькі здзяйсненне жорсткіх дзеянняў – каб зрабіць чалавека варварам, часам досыць усяго толькі сумлення, якое маўчыць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – сусветная прэм'ера, «Крыштальны глобус» за лепшы фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Раду Жудэ - 1

Раду Жудэ

Румынскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Яго дэбют «Самая шчаслівая дзяўчына ў свеце» (2009) атрымаў прэмію Міжнароднай канфедэрацыі мастацкага кіно на Берлінале. Фільм «Усё ў нашай сям'і» (2012) быў узнагароджаны «Сэрцам Сараева» на МКФ у Сараеве, удзельнічаў у праграме 19 Мінскага МКФ «Лicтапад». Фільм «Брава!» (2015) удастоены «Сярэбранага мядзведзя» у намінацыі Лепшы рэжысёр на Берлінскім МКФ. «Сэрцы ў шрамах» (2016) атрымаў прэмію журы на МКФ у Лакарна, быў прадстаўлены ў рамках пазаконкурснай праграмы 23 Мінскага МКФ «Лicтапад».

Абраная фільмаграфія

2009 «Самая шчаслівая дзяўчына ў свеце»

2012 «Усё ў нашай сям'і»

2015 «Брава!»

2016 «Сэрцы ў шрамах»

ВІДЭА