Прыцемкам

Літва, Францыя, Чэхія, Сербія, Партугалія, Латвія, 2020, 128 хв.

Рэжысёр

Шарунас Бартас

Прадзюсер

Шарунас Бартас,
Юрга Дзікчувене,
Янья Краль

Cцэнар

Шарунас Бартас,
Аўшра Гедрайцітэ

Правы

Luxbox

Аператар

Эйцівідас Дошкус

У ролях

Арвідас Дапшыс, Марыус Павілас Эліяс Мартыненка, Аліна Жалюкайтэ-Раманаўскене, Сальвіюс Трэпуліс, Валдас Віргаіліс, Рыціс Саладжус, Саўлюс Шэштавіцкас

Вытворчасць

Studija Kinema, KinoElektron

Літва, 1948 год. Вайна скончылася, але краіна ляжыць у руінах. Дзевятнаццацігадовы Унтэ ўступае ў дарослае жыццё і сутыкаецца з жорсткасцю і здрадай. Мяжа паміж палымянымі ідэаламі юнацтва і прычынамі, якія штурхаюць яго да Супраціву, сціраецца. Дзеля барацьбы, здольнай вызначыць лёс свайго народа, ён гатовы аддаць усяго сябе без астачы і ўскласці на алтар ўласнае юнацтва.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Канскі МКФ (Францыя) – афіцыйная селекцыя
2020 МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – асноўны конкурс
ПРА РЭЖЫСЁРА
Шарунас Бартас - 1

Шарунас Бартас

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Шаўляй (Літва). Выпускнік Усерасійскага інстытута кінематаграфіі. У 1989 годзе заснаваў першую незалежную кінастудыю Літвы «Studija Kinema». Ад самага пачатку сваёй творчай кар’еры атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў. Такія фільмы рэжысёра, як «Тры дні» (1991), «Калідор» (1994), «Нямногія з нас» (1996), напоўненыя асаблівай, тонкай эстэтыкай, якая атрымала развіццё і ў наступных яго карцінах. Лаўрэат Мінскага МКФ «Лістапад» (2017).

Абраная фільмаграфія

1991 Тры дні

1994 Калідор

1996 Нямногія з нас

ВІДЭА