Іней

Літва, Францыя, Польшча, Украіна, 2017, 120 хв.

Рэжысёр

Шарунас Бартас

Прадзюсер

Шарунас Бартас,
Юрга Дзікчувене,
Яня Краль,
Алена Яршова,
Уладзімір Філіпаў,
Мішэль Меркт,
Марыя Блічарска,
Моніка Сайко-Градоўска

Cцэнар

Шарунас Бартас,
Ганна Коэн-Янай

Правы

LUXBOX

Аператар

Эйтвідас Дошкус

У ролях

Мантас Янкаўскас, Лійя Макнавічутэ, Анджэй Хыра, Ванэса Парадзі

Вытворчасць

Studija Kinema, KinoElektron, Insight Media / Tato Film, Donten & Lacroix Films, KNM

Рокас і Інга, маладая пара літоўцаў, згаджаюцца даставіць грузавік з гуманітарнай дапамогай ва Украіну. Аднак планы даюць збой, і героі аказваюцца кінутымі на волю лёсу пасярод заснежанага Данбаса. У пошуках «сваіх» яны сустракаюцца з людзьмі, на якіх вайна пакінула свой адбітак. Нягледзячы на небяспеку, Рокас імкнецца пераадолець лінію фронту, каб спазнаць жыццё ў сітуацыі вайны і міру. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ – праграма «Двухтыднёвік рэжысёраў»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Шарунас Бартас - 1

Шарунас Бартас

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Шаўляй (Літва). Скончыў УДІК ў Маскве. У 1989 годзе заснаваў Studija Kinema – першую незалежную кінастудыю ў Літве. З самага пачатку сваёй творчай кар’еры атрымаў шырокае крытычнае прызнанне. Такія фільмы рэжысёра, як «Тры дні», «Калідор», «Нас мала», «Спакой нам толькі сніцца» напоўнены асаблівай, тонкай эстэтыкай, якую ён працягвае развіваць і ў фільме “Іней”. 

Абраная фільмаграфія

2017 Іней

2015 Спакой нам толькі сніцца

2009 Еўразіец

2000 Свабода

ВІДЭА