Удых-выдых

Грузія, Расія, Швецыя, 2019, 90 хв.

Рэжысёр

Дзіта Цінцадзэ

Прадзюсер

Русудан Глурджыдзэ,
Надзея Гаршкова,
Петэр Крапенін

Cцэнар

Нестан Квінікадзэ,
Дзіта Цінцадзэ

Правы

Аlief LLC

Аператар

Георгій Дзеўдарыяні

У ролях

Саламе Дземурыя, Георгій Накашыдзэ, Каміла Баргезані, Дарэжан Харшыладзэ, Наталля Габісонія, Лаша Кабанашвілі, Іраклі Кантрыдзэ

Вытворчасць

Cinetech Film Production, Viva Films

Ірыне 37. Калісьці яна працавала ўрачом, але была асуджана і доўгі час правяла ў зняволенні. Ірына выходзіць на свабоду і, вырашыўшы пачаць жыццё з нуля, спрабуе заваяваць давер сям’і. Аднак сутыкнуўшыся з раўнадушшам і чэрствасцю навакольнага свету, гераіня задаецца пытаннем: ці мае яна патрэбу ў тым грамадстве, у якое вярнулася?

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Шанхайскі МКФ (Кітай) – Гран-пры, прыз за лепшую жаночую ролю (Саламе Дэмурыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дзіта Цінцадзэ - 1

Дзіта Цінцадзэ

Скончыў тэатральны ўніверсітэт у Тбілісі. У 1993 г. атрымаў «Сярэбранага леапарда» на МКФ у Лакарна і «Залатога арла» на МКФ у Тбілісі за фільм «На моры» (1993). Быў узнагароджаны «Залатой ракаўкай» на МКФ у Сан-Себасцьяне за фільм «Калі страшна страляць» (2003). Фільм «Бог шчасця» (2015) прынёс Цінцадзэ Гран-пры журы на кінафестывалі ў Бібераху, Германія.

Абраная фільмаграфія

2019 Удых-выдых

2015 Бог шчасця

ВІДЭА