Ірына

Балгарыя, 2018, 96 хв.

Рэжысёр

Надзея Косева

Прадзюсер

Стэфан Кітанаў

Cцэнар

Святаслаў Аўчараў,
Боян Вулеціч,
Надзея Косева

Правы

Alpha Violet

Аператар

Кірыл Проданаў

У ролях

Марціна Апосталава, Хрыста Ушэў, Ірыні Жамбонас, Касіэл Ноа Ашэр, Красімір Докаў

Вытворчасць

Art Fest

Ірына жыве ў невялікім балгарскім мястэчку і падзарабляе афіцыянткай у кафэ. У дзень, калі яе са скандалам выганяюць з працы, з яе мужам адбываецца няшчасны выпадак. Сям'я Ірыны аказваецца на мяжы галечы. Каб неяк звесці канцы з канцамі, маладая жанчына вырашае стаць сурагатнай маці. Сваркі, бунт, адчай і новае жыццё, якое расце ўнутры, становяцца часткай яе няпростага існавання. Але выпрабаванні, якія выпалі на долю Ірыны, навучаць яе дараваць і любіць.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Надзея Косева - 1

Надзея Косева

Нарадзілася ў 1974 годзе ў Сафіі, Балгарыя. Пасля заканчэння Балгарскай Нацыянальнай акадэміі тэатральнага і кінамастацтва зняла шэраг кароткаметражных мастацкіх фільмаў, якія атрымалі мноства ўзнагарод на міжнародных кінафестывалях. Выступала ў якасці прадзюсара фільм «Смага» (рэж. Светла Цацоркава), прадстаўленага ў конкурсе «Маладосць на маршы» у рамках 22 Мінскага МКФ «Лістапад» і удастоенага прыза за лепшы акцёрскі ансамбль. «Ірына» – яе поўнаметражны дэбют.

Абраная фільмаграфія

2018 Ірына

ВІДЭА