Кандэларыя

Калумбія, Германія, Нарвегія, Аргенціна, Куба, 2017, 88 хв.

Рэжысёр

Джоні Хендрыкс Інестроса

Прадзюсер

Джоні Хендрыкс Інестроса,
Раман Пол,
Герхард Майкснер,
Даг Хоэл,
Хуан Дыега Вільегас,
Федэрыка Эйбушыц,
Барбара Сарасола-Дэй,
Клаўдыя Кальвіньё

Cцэнар

Марыя Каміла Арыяс ,
Джоні Хендрыкс Інестроса,
Абель Аркас,
Карлас Кінтэла

Правы

Beta Cinema

Аператар

Саледад Радрыгес

У ролях

Альдэн Найт, Вераніка Лін, Мануэль Віверас, Філіп Хохмайр | Альден Найт, Вероника Линн, Мануэль Виверос, Филипп Хохмайр

Вытворчасць

Antorcha Films, Razor Film Produktion GmbH, DHF, Pucara Cine, Producciones de la 5ta Avenida, Fidelio Films

1990-я гады. На Кубе пануе голад, затое поўна рому і цыгар. У гэтых бязрадасных абставінах непрыкметна праходзіць жыццё пажылой пары – Кандэларыі і Віктара Гюго. Іх каханне даўно ператварылася ў звычку. Але аднойчы ў рукі Кандэларыі трапляе чужая відэакамера, і гэтая знаходка цудоўным чынам зменьвае лёс герояў. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Венецыі (Італія) – Гран-пры конкурснай праграмы «Венецыянскія дні»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Джоні Хендрыкс Інестроса - 1

Джоні Хендрыкс Інестроса

Нарадзіўся ў 1975 у Кібдо, Калумбія. Вопытны рэжысёр і кінапрадзюсер. Арганізатар кінафестывалю Cien Milimetros і заснавальнік калумбійскай кінакампаніі Antorcha Films. Сааўтар і сапрадзюсар шэрагу нямецкіх і лаціна-амерыканскіх фільмаў. Прэм’ера яго паўнаметражнага дэбюту «Шока» адбылася на Берлінале ў 2012 годзе. Карціна таксама ўдзельнічала ў конкурснай праграме «Маладосць на маршы» Мінскага МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2017 Кандэларыя

2012 Шока

ВІДЭА