Хібула

Грузія, Германія, Францыя, 2017, 98 хв.

Рэжысёр

Георгій Авашвілі

Прадзюсер

Георгій Авашвілі ,
Айке Гарэчка,
Крыстоф Кукула,
Гіём дэ Сэй

Cцэнар

Рулаф Ян Мінебоо,
Георгій Авашвілі

Правы

Pluto Film

Аператар

Энрыка Лучыдзі

У ролях

Хасэйн Махджуб, Кішвард Манвелішвілі, Нодар Дзідзігуры, Зураб Антэлава

Вытворчасць

Alamdary Film, 42film, Arizona Productions

Кіраўнік новай незалежнай краіны скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту. Ён вымушаны бегчы ў горы, дзе па чутках хаваюцца лаяльныя яму групы войскаў. З іх дапамогай ён марыць вярнуцца з выгнання і аднавіць ўладу. Ідучы за праваднікамі, ён робіць доўгі знясільваючы пераход, на  працягу якога пачуццё ўпэўненасці саступае месца сумненням, а надзея суседнічае з адчаем. Нарэшце герой дасягае вёскі Хібула, у якой вырашыцца яго лёс.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – асноўная конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Георгій Авашвілі  - 1

Георгій Авашвілі

Нарадзіўся 14 лістапада 1963 года у Тбілісі. Скончыў кінафакультет Грузінскага дзяржаўнага інстытута кіно і тэатра ў 1996 годзе. У 2006 вучыўся ў Нью-Ёркскай кінаакадэміі на студыі Universal у Галівудзе. Яго дэбютны фільм «Іншы бераг» (2009) быў паказаны на шматлікіх МКФ і заваяваў больш за пяцьдзесят міжнародных узнагарод. Другім поўнаметражным фільмам рэжысёра стаў «Кукурузны востраў» (2014), які таксама атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку «Крыштальны  глобус» на МКФ у Карлавых Варах і прыз за лепшую аператарскую працу на Мінскім МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2017 Хібула

2014 Кукурузны востраў

ВІДЭА