Лагодная

Францыя, Расія, Германія, Літва, Нідэрланды, Украiна, 2017, 143 хв.

Рэжысёр

Сяргей Лазніца

Прадзюсер

Марыяна Слот ,
Валянціна Міхалёва,
Леў Карахан,
Аліўе Пер,
Ульяна Кім

Cцэнар

Сяргей Лазніца

Правы

Wild Bunch

Правы на тэрыторыі РБ

GP Cinema Company

Аператар

Алег Муту

У ролях

Васіліна Макаўцава, Лія Ахеджакава, Барыс Каморзін, Марына Кляшчова, Валерыу Андрыута, Сяргей Колесаў, Вiктар Немец

Вытворчасць

Slot Machine, GP Cinema Company, Arte France Cinéma, Wild at Art, Studio Uljana Kim, Solar Media Entertainment

Маладая жанчына жыве на ўскраіне невялікага гарадка. Пасылка, якую яна адправіла свайму мужу, што знаходзіцца за кратамі ў іншым горадзе, вярнулася з пазнакай «адрасат невядомы». Разгубленая і спалоханая жанчына адпраўляецца ў далёкі шлях, каб даведацца пра лёс мужа. Так пачынаецца падарожжа, поўнае зневажанняў і гвалту, гісторыя абсурднага змагання з непранікальнай крэпасцю. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ – асноўная конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Лазніца - 1

Сяргей Лазніца

Нарадзіўся ў 1964 годзе, вырас у Кіеве. У 1997 годзе скончыў Усерасійскі Дзяржаўны Інстытут Кінематаграфіі (УДIК). Сусветную вядомасць рэжысёру прынесла карціна «Блакада» (2005 г.), створаная з архіўнай кінахронікі блакаднага Ленінграда. Ігравы дэбют Сяргея Лазніцы, «Шчасце маё» (2010), удзельнічаў у галоўным конкурсе МКФ у Канах, а ў 2012 годзе другая ігравая карціна рэжысёра, «У тумане», таксама была прадстаўлена ў конкурсе Канскага фестывалю і атрымала прыз ФІПРЭСІ. Сяргей Лазніца — двухразовы ўладальнік «Золата Лістапада». 

Абраная фільмаграфія

2017 Лагодная

2012 У тумане

2010 Шчасце маё

ВІДЭА