Мальмкрог

Румынія, Сербія, Швейцарыя, Швецыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, 2020, 200 хв.

Рэжысёр

Крысці Пую

Прадзюсер

Анка Пую,
Смаранда Пую

Cцэнар

Крысці Пую

Правы

Shellac

Аператар

Тудар Пандуру

У ролях

Агатэ Бош, Фрэдэрык Шульц-Рыхард, Дыяна Сакалаўскайтэ, Уга Брусо, Марына Палій, Іштван Тэглаш | Агате Бош, Фредерик Шульц-Рихард, Диана Сакалаускайте, Уго Бруссо, Марина Палий, Иштван Теглаш

Вытворчасць

Mandragora

Арыстакрат Мікалай запрашае на Каляды ў свой маёнтак вяршкі грамадства, сярод якіх аказваюцца палітык, маладая графіня і рускі генерал з жонкай. Яны праводзяць час за вячэрай, свецкімі гутаркамі і салоннымі гульнямі, спрачаюцца пра форму ўлады, неабходнай у эпоху палітычнага заняпаду, аб прагрэсе і маралі, смерці і Антыхрысце. Дэбаты робяцца ўсё больш гарачымі, і культурныя адрозненні паміж суразмоўцамі становяцца больш відавочнымі, а абстаноўка ў маёнтку – ўсё больш напружанай. У рэшце рэшт, кожны стане ахвярай уласнай пазіцыі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Берлінскі МКФ (Германія) – фільм адкрыцця конкурснай програмы «Сустрэчы», прыз за лепшую рэжысуру
ПРА РЭЖЫСЁРА
Крысці Пую - 1

Крысці Пую

Сцэнарыст і рэжысёр. Нарадзіўся ў Бухарэсце, Румынія, у 1967 годзе. Заснавальнік румынскай «новай хвалі». Яго карціна «Смерць спадара Лазарэску» ў 2005 годзе была ўганаравана прэміяй «Асаблівы погляд» Канскага МКФ. У 2012 годзе яго стужка «Аўрора» заваявала тры ўзнагароды нацыянальнай кінапрэміі. У 2016 годзе фільм «Сьераневада» ўдзельнічаў у конкурснай праграме Канскага МКФ і атрымаў прыз за лепшую аператарсткую работу на Мінскім МКФ «Лiстапад».

Абраная фільмаграфія

2005 Смерць спадара Лазарэску

2012 Аўрора

2016 Сьераневада

ВІДЭА