Лістапад

Эстонія, Нідэрланды, Польшча, 2017, 115 хв.

Рэжысёр

Райнэр Сарнэт

Прадзюсер

Катрын Кісса

Cцэнар

Райнэр Сарнэт

Правы

Homeless Bob Production

Аператар

Март Таніэль

У ролях

Рэа Лест, Ёрген Ліік, Хэйна Калм, Катарыйна Унт, Дытэр Лазэр, Тааві Ээльмаа, Арва Кукумягі

Вытворчасць

Homeless Bob Production, PRPL B.V., Opus Film

«Лістапад» – фільм-казка для дарослых, у якім ёсць і чорны гумар, і рамантычная любоў. Дзеянне адбываецца ў паганскай эстонскай вёсцы, дзе прагныя і бесталковыя сельскія жыхары змагаюцца з Чумой, Старым Нячыстым і дамавікамі. Галоўная гераіня фільма – маладзенькая Лійна, безнадзейна закаханая ў сельскага хлопца Ханса. Але Хансу падабаецца прыгожая паненка з маёнтка. Да таго ж бацька Лійны патрабуе, каб дзяўчына выйшла замуж за пахабніка Энделя.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ «Трайбека» у Нью-Ёрку (ЗША) – прыз за лепшую аператарскую працу (ігравы конкурс)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Райнэр Сарнэт  - 1

Райнэр Сарнэт

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Ракверы, Эстонія. У 1998 скончыў Талінскі педагагічны універсітэт па спецыяльнасці «кінарэжысура». У 2007 годзе дэбютаваў у паўнаметражным ігравым кіно карцінай «Куды сыходзяць душы». У 2011 годзе на МКФ у Пусане адбылася прэм’ера фільма «Ідыёт» (ў 2012 годзе атрымаў прыз ФІПРЭСІ на фестывалі еўрапейскага кіно ў Палічы і прыз за лепшую аператарскую працу на Талінскім МКФ «Цёмныя ночы»).

Абраная фільмаграфія

2017 Лістапад

2011 Ідыёт

2007 Куды сыходзяць душы

ВІДЭА