Аднойчы ў лістападзе

Польшча, 92 хв., 2017

Рэжысёр

Анджэй Якімоўскі

Прадзюсер

Анджэй Якімоўскі ,
Катажына Куця,
Майк Даўні

Cцэнар

Анджэй Якімоўскі

Правы

Wide

Аператар

Адам Баерскі, Томаш Рафа

У ролях

Агата Кулеша, Гжэгаж Палькоўскі, Эдвард Хог, Аліна Шэўчык

Вытворчасць

ZAiR

Марэк і яго мама выстаўлены з кватэры судовым прыставам. Хлопец вучыцца на юрыста і спадзяецца атрымаць у хуткім часе пакой у інтэрнаце. А пакуль маці і сын бадзяюцца па начлежках, прытулках, чужых дачах і варшаўскіх сквотах. З часам да іх далучаецца яшчэ адзін небарака – бяздомны сабака Кент, і знайсці начлег становіцца ўсё цяжэй. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Прэмія Саюза кінематаграфістаў Польшчы – спецыяльная згадка МКФ у Гдыні (Польша) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы Варшаўскі МКФ (Польшча) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Анджэй Якімоўскі - 1

Анджэй Якімоўскі

Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Нарадзіўся ў Варшаве ў 1963 годзе, вывучаў рэжысуру ў кінашколе ім. Кшыштафа Кесьлёўскага ў Катавіцы. Яго дэбютная праца «Заплюшчы вочы» (2003) атрымала галоўныя прызы на МКФ у Сан-Францыска і МКФ у Сочы, асаблівую згадку ФІПРЭСІ на МКФ Мангейм-Гейдэльберг і 4 узнагароды Польскай кінаакадэміі. Фільм «Штучкі» (2007) заваяваў больш за 30 прызоў і стаў прэтэндэнтам на «Оскар» ад Польшчы ў 2009. «Толькі ўяві!» (2012) атрымаў узнагароду за лепшую рэжысуру і прыз глядацкіх сімпатый на 28 Варшаўскім МКФ.

Абраная фільмаграфія

2003 Заплюшчы вочы

2007 Штучкі

2012 Толькі ўяві!

ВІДЭА