Арытмія. Фільм адкрыцця

Расія , Фінляндыя, Германія, 2017, 116 хв.

Рэжысёр

Барыс Хлебнікаў

Прадзюсер

Рубэн Дзішдзішан,
Сяргей Сельянаў

Cцэнар

Наталія Мешчанінава,
Барыс Хлебнікаў

Правы

Кінакампанія «Марс Медыя»

Аператар

Алішэр Хамідхаджаеў

У ролях

Аляксандр Яцэнка, Ірына Гарбачова, Мікалай Шрайбер, Сяргей Наседкін, Максім Лагашкін, Альбіна Ціханава, Аляксандр Самойленка, Надзея Маркіна

Вытворчасць

Марс Медыя Энтэртэйнмент, кінакампанія СТВ, Дон-Філмз / Пост Кантрол, Color of May

Алег – таленавіты лекар, працуе на хуткай, якая імчыцца ад пацыента да пацыента. Алег ведае: яго прыезд можа змяніць усё. Кожны яго поспех робіць свет лепш. Галоўнае – там, дзе ён спрабуе здзейсніць немагчымае. А астатняе можа пачакаць: сям’я, кар’ера, сваё жыццё... Што з ім здарылася? Пакуль Алег ратаваў іншых, жонка страціла надзею і вырашыла падаць на  развод, а ў бальніцы з’явіўся новы начальнік, які дбае толькі аб  статыстыцы і правілах. А Алег усё спяшаецца з выкліку на выклік, нясецца па вуліцы, каб усё змяніць. І хто ведае, якая задача лягчэй: ратаваць іншых ці выратаваць сябе?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – галоўны прыз, прыз за лепшую мужчынскую ролю
МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – прыз за лепшую мужчынскую ролю
Сахалінскі МКФ «Край свету» (Расія) – гран-пры, прыз за лепшую мужчынскую ролю, прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Барыс Хлебнікаў - 1

Барыс Хлебнікаў

Скончыў кіназнаўчы факультэт УДІКа. У 2003 годзе дэбютаваў у паўнаметражным кінафільме «Кактэбель» (супольна з А. Папагрэбскім) – тры прызы журы Маскоўскага МКФ, спецпрыз журы МКФ у Карлавых Варах. 2006 г., «Вольнае плаванне» – прыз за рэжысуру на фестывалі «Кінатаўр» у Сочы. У 2009 здымае фільм «Вар’яцкая дапамога». У 2013 на 63 Берлінскім МКФ ужо ў рамках конкурснай праграмы адбылася прэм’ера фільма «Доўгае шчаслівае жыццё»

.

Абраная фільмаграфія

2017 Арытмія

2013 Доўгае шчаслівае жыццё

2009 Вар’яцкая дапамога

2006 Вольнае плаванне

ВІДЭА