Бацька

Сербія, Германія, Францыя, Харватыя, Славенія, 2020, 120 хв.

Рэжысёр

Срджан Голубавіч

Прадзюсер

Елена Мітравіч,
Чэдамір Колар,
Аляксандр Рыс,
Марк Башэ,
Даніс Танавіч,
Борыс Т. Маціч,
Лана Маціч,
Даніель Хочэвар,
Амра Бакшыч Чама,
Адыс Джапа

Cцэнар

Срджан Голубавіч,
Огнен Свілічыч

Правы

The Match Factory

Аператар

Аляксандар Іліч

У ролях

Горан Богдан, Борыс Ісакавіч, Нада Шаргін, Міліца Янеўскі, Мухарэм Хамзіч, Айла Шанціч, Вахід Джанкавіч, Мілан Марыч, Ёва Максіч, Нікала Ракачэвіч

Вытворчасць

Film House Bas Celik, A.S.A.P. Films, Neue Mediopolis Filmproduktion, Vertigo, Propeler Film, SCCA/ Pro.BA

Маленькае сербскае мястэчка. Сям’я рознарабочага Ніколы знаходзіцца на мяжы галечы. Пасля няўдалай спробы самагубства жонкі сацыяльныя службы забіраюць у Ніколы дваіх дзяцей, пакуль ён не дакажа, што ў стане іх утрымліваць. Нягледзячы на ўсе яго намаганні, спробы вярнуць дзяцей аказваюцца марнымі. Зразумеўшы, што ад мясцовых улад нічога не дамагчыся, Нікола вырашае адправіцца пешшу ў Бялград прасіць аўдыенцыі ў міністра. Ён не здаецца перад абліччам несправядлівасці і змагаецца за права аднаўлення бацькоўства.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Берлінскі МКФ (Германія) – прыз глядацкіх сімпатый у секцыі «Панарама», прыз экуменічнага журы
2020 МКФ у Калгары (Канада) – Лепшы фільм міжнароднага конкурсу
2020 FEST МКФ (Сербія) – прыз за лепшую мужчынскую ролю, прыз федэрацыі крытыкаў Еўропы і Міжземнамор’я FEDEORA
ПРА РЭЖЫСЁРА
Срджан Голубавіч - 1

Срджан Голубавіч

Лаўрэат прыза глядацкіх сімпатый 20-га Мінскага МКФ «Лiстапад» (за фільм «Па крузе»). Яго дэбютны фільм «Абсалютная сотня» (2001) заваяваў мноства ўзнагарод. Наступная карціна «Пастка» (2007) удзельнічала ў больш чым 50 фестывалях і атрымала 21 міжнародную узнагароду, а таксама была намінавана на «Оскар» як лепшы замежны фільм у 2008 г. Сусветная прэм'ера трэцяга фільма Голубавіча «Па крузе» адбылася на фестывалі «Сандэнс» у 2013 г., дзе стужка заваявала спецыяльны прыз журы. Удзел у Берлінале прынёс фільму прыз экуменічнага журы.

Абраная фільмаграфія

2001 Абсалютная сотня

2007 Пастка

2013 Па крузе