Парарока

Румынія, Францыя, 2017, 152 хв.

Рэжысёр

Канстанцін Папеску

Прадзюсер

Лівіу Мэргідан,
Лісандра Хаўліка

Cцэнар

Канстанцін Папеску

Правы

Wide

Аператар

Лівіу Мэргідан

У ролях

Багдан Думітраке, Юлія Люмэнарэ, Адэла Мэргідан, Штэфан Рэуш, Канстанцін Даджою, Эльвіра Дзятку

Вытворчасць

Scharf Film, Irrévérence Films

Крысціна і Багдан – ідэальная сямейная пара. Ім абодвум за трыццаць. Яны шчаслівыя, паспяховыя, гадуюць двух дзяцей – 5-гадовую Марыю і 7-гадовага Іліе. У іх выдатная кватэра. Ён працуе ў банку, яна – бухгалтар. Аднойчы раніцай у нядзелю, калі Крысціна прымаецца за хатнюю ўборку, Багдан вядзе дзяцей у парк каля дома. Падчас прагулкі Марыя раптам знікае. З гэтага моманту жыццё сям’і ўжо ніколі не будзе ранейшым.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – прыз «Срэбная ракавіна» за лепшую мужчынскую ролю
ПРА РЭЖЫСЁРА
Канстанцін Папеску  - 1

Канстанцін Папеску

Румынскі рэжысёр, пісьменнік і сцэнарыст. Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Бухарэсце. Яго мастацкія фільмы – «Казкі Залатога стагоддзя» (2009), «Партрэт байца ў юнацтве» (2010), «Прынцыпы жыцця» (2010) – былі паказаны на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку ў Канах і Берлінскім МКФ, і атрымалі мноства ўзнагарод.

Абраная фільмаграфія

2017 Парарока

2010 Прынцыпы жыцця

2010 Партрэт байца ў юнацтве

2009 Казкі Залатога стагоддзя

ВІДЭА