Басаногі бягун

Кыргыстан, 2019, 88 хв.

Рэжысёр

Мірлан Абдыкалыкаў

Прадзюсер

Алтынай Кайчуманава

Cцэнар

Эрнэст Абдыжапараў,
Мірлан Абдыкалыкаў

Правы

Pluto Film

Аператар

Талант Акынбекаў

У ролях

Тамерлан Асанкадыраў, Руслан Аразакунаў, Мээры Атантаева, Ілімбек Калмуратаў

Вытворчасць

Oy Art Ltd.

12-гадовы Жэкшэн жыве ў маляўнічым гарадку, акружаным гарамі. Бацька-алкаголік, вечная нястача грошай, праблемы ў школе сталі для яго руцінай. Хлопчык марыць толькі пра тое, каб у сям'ю вярнулася мама і яны зноў зажылі б разам. У Жэкшэна ёсць цудоўны талент – у безе яму няма роўных. Ён прымае ўдзел у святочных забегах у спадзяванні, што гэта можа стаць яго білетам у лепшае жыццё…


ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Пусане (Паўднёвая Карэя) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы «Новыя тэндэнцыі»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мірлан Абдыкалыкаў - 1

Мірлан Абдыкалыкаў

У 2004 годзе скончыў факультэт журналістыкі Дзяржаўнага Нацыянальнага ўніверсітэта Кыргыстана. У 1990-2001 іграў галоўныя ролі ў фільмах Актана Абдыкалыкава («Сэлкінчэк», «Бэшкемпір», «Маймыл»). У 2010 годзе зняў свой першы кароткаметражны мастацкі фільм «Аловак ад мурашоў», сусветная прэм'ера якога адбылася ў межах Ратэрдамскага міжнароднага кінафестывалю. У 2015 годзе дэбютаваў з поўнаметражным фільмам «Нябеснае вандроўе» і стаў удзельнікам і лаўрэатам шматлікіх кінафестываляў, у тым ліку Мінскага МКФ «Лістапад» і кінапрэміі «НІКА» (Расія).

Абраная фільмаграфія

2019 Басаногі бягун

2015 Нябеснае вандроўе

ВІДЭА