Бывай, мой сын

Кітай, 2019, 175 хв.

Рэжысёр

Ван Сяашуай

Прадзюсер

Лю Сюань

Cцэнар

А Мэй,
Ван Сяашуай

Правы

The Match Factory

Аператар

Кім Хён Сок

У ролях

Ван Цзынчун, Юн Мэй, Цы Сі, Ван Юань, Ду Цзян, Ай Лія, Сюй Чэн, Лі Цзінцзін, Чжааянь Гочжан

Вытворчасць

Dongchun Films & WXS Production

Кітай, пачатак 1990-х. Урад строга сочыць за выкананнем правіла «адна сям'я – адно дзіцё». Сям'я рабочых металургічнага завода ўтойвае цяжарнасць жонкі, але вельмі хутка пра гэта даведваюцца ў прафкаме і жанчыну вымушаюць зрабіць аборт на трэцім месяцы. Аперацыя праходзіць складана, і гераіня ў выніку больш не можа мець дзяцей. Праз нейкі час, забаўляючыся на рацэ, тоне адзіны сын пары. Каб забыцца на мінулае і рухацца далей, сям'я пераязджае да мора ў правінцыю Фуцзянь, у гарадок з чужым дыялектам і ладам жыцця, і ўсынаўляюць хлопчыка.



ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Берлінскі МКФ (Германія) – прызы «Сярэбраныя мядзведзі» за лепшую мужчынскую (Ван Цзінчунь) і жаночую (Юн Мэй) ролі
МКФ ва Уругваі (Уругвай) – Спецыяльны прыз журы, прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ван Сяашуай - 1

Ван Сяашуай

У 90-я гады Ван Сяашуай быў піянерам незалежнага кітайскага кіно. Яго карціны чатыры разы ўдзельнічалі ў Канскім МКФ, тройчы паказваліся на фестывалі ў Берліне, а таксама ў Венецыі і Сан-Себасцьяне. Ван валодае самымі прэстыжнымі фестывальнымі трафеямі, уключаючы Гран-пры Берлінале «Сярэбраны мядзведзь» за фільм «Пекінскі ровар» (2001), прыз журы Канскага МКФ за карціну «Шанхайскія мары» (2005) і прыз Берлінскага МКФ – за лепшы сцэнарый – фільм «Вера ў любоў» (2008).

Абраная фільмаграфія

2019 Бывай, сын мой

2008 Вера ў любоў

2005 Шанхайскія мары

ВІДЭА