Вецер у галаве

Кітай, 2020, 130 хв.

Рэжысёр

Шуцзюнь Вэй

Прадзюсер

Лю Цінлін

Cцэнар

Шуцзюнь Вэй,
Ліньян Гаа

Правы

Films Boutique

Аператар

Ван Цзэхун

У ролях

Чжэн Ін Чэнь, Тун Лінь Кай, Ван Сяаму, Ю Чжоў, Дона Чжаа, Юйцін Лю

Вытворчасць

Breaker

Кунь, здаецца, сапсаваў амаль усё: свой апошні год у кінашколе, працу над выпускным фільмам сябра і стасункі са сваёй дзяўчынай. Затое ён толькі што атрымаў правы і купіў самую танную машыну, якую змог знайсці: стары джып «Чэрокі». Што, калі гэтая разваліна дапаможа спраўдзіць яго самыя смелыя мары?

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Канскі МКФ (Францыя) – афіцыйная селекцыя
2020 МКФ ў Чыкага (ЗША) – фільм-удзельнік конкурсу «Новыя рэжысёры»
2020 МКФ у Афінах (Грэцыя) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Шуцзюнь Вэй - 1

Шуцзюнь Вэй

Нарадзіўся ў 1991 годзе. Выпускнік Кітайскага ўніверсітэта камунікацый па спецыяльнасцях «рэжысура» і «гукарэжысура». Яго выпускны кароткаметражны фільм «На мяжы» (2018) атрымаў ўзнагароду Канскага кінафестывалю.

Абраная фільмаграфія

2018 На мяжы

ВІДЭА