Сулейман гара

Кыргызстан, Расiя, 2017, 102 хв.

Рэжысёр

Лізавета Сцiшова

Прадзюсер

Алена Яцура,
Андрэй Дзявяткін,
Віктар Кузняцоў

Cцэнар

Алiса Хмяльнiцкая

Правы

ANTIPODE Sales & Distribution Ilc.

Аператар

Тудар Уладзiмiр Пандуру

У ролях

Даніэль Дайырбекаў, Перызат Эрманбетава, Асэт Iмангалiеў, Тургунай Эркiнбекава

Вытворчасць

Virtual Kick Studio

Карабас – не надта прыемны персанаж: заўзяты гулец i аматар выпіць, ён надзвычайна iнфантыльны і прывык, што свет круціцца вакол яго. Калі яго першая жонка Жыпара паведамляе, што знайшоўся іх даўно зніклы сын, Карабас спяшаецца да яе, што зусім не цешыць яго новую жонку, Турганбюбю, якая таксама чакае дзіця. Вузел адносін унутры сям'і зацягваецца і Карабас разумее, што жыць па-старому не атрымаецца. Гісторыя пра запозненае сталенне чалавека, які павінен страціць любоў, каб яе знайсці, была знята ў ваколіцах гары Сулейман, аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – прэмія конкурсу «На Усход ад Захаду», прэмія FEDEORA Федэрацыі кінакрытыкаў Еўропы і Міжземнамор'я
МКФ «Еўразія» (Казахстан) – выбар міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ, выбар Сеткі прасоўвання азіяцкага кіно (СПАК)
2017 МКФ «Тыгр, якi крадзецца, цмок, якi стаіўся» ў Пiн'яа (Кітай) – прыз імя Раберта Расселіні за лепшы фільм, прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лізавета Сцiшова - 1

Лізавета Сцiшова

Лізавета Сцiшова нарадзілася ў Маскве. Атрымала ступень магістра па спецыяльнасці «Рэжысура тэатра» у Расійскім інстытуце тэатральнага мастацтва. Скончыла Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня У. Мяньшова). У 2014 годзе прыняла ўдзел у праграме Berlinale Talents. «Сулейман гара» – яе першы поўнаметражны мастацкі фільм.

Абраная фільмаграфія

2017 Сулейман гара

ВІДЭА