Злачынны чалавек

Грузія, Расія, 2019, 133 хв.

Рэжысёр

Дзмітрый Мамулія

Прадзюсер

Суліко Цулукідзэ,
Тамара Багданава,
Міхаіл Карасеў

Cцэнар

Дзмітрый Мамулія,
Арчыл Кікодзэ

Правы

Millimeter Film

Аператар

Антон Громаў, Алішэр Хамідхаджаеў

У ролях

Гіоргі Петрыашвілі, Наталія Джугелі, Мадона Чачхіані, Святлана Юнэнка, Уладзімір Кабахідзэ, Гадэрдзі Ліпартэліані, Васіліса Зямскова, Петра Іаан

Вытворчасць

Millimeter Film, Kinokult Producers Center

Намеснік галоўнага інжынера прамысловага завода Георгій Месхі мімаволі становіцца сведкам забойства знакамітага варатара. Убачанае забойства становіцца яго насланнем, уваходзіць у яго як вірус. Ён пачынае цікавіцца ўсім, што звязана са злачынствам, вывучае твары злачынцаў, нібыта шукае ў іх разгадку нейкай таямніцы. Будучы нікім, ён здзяйсняе шэраг учынкаў і дзеянняў, якія павінны зрабіць з яго кагосьці. Але каго? Забойцу?

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – сусветная прэм’ера, фiльм-удзельнiк конкурснай праграмы «Гарызонты»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дзмітрый Мамулія - 1

Дзмітрый Мамулія

Дзмітрый Мамулія – рэжысёр, сцэнарыст, тэарэтык кіно і літаратуры, аўтар вялікай колькасці мастацкіх тэкстаў і эсэ. У 1993 годзе скончыў філасофскі факультэт дзяржаўнага ўніверсітэта ў Тбілісі. У 2007 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Вышэйшых Курсаў Сцэнарыстаў і Рэжысёраў у Маскве. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Школ Новага Кіно ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў Тбілісі.

Абраная фільмаграфія

2019 Злачынны чалавек

ВІДЭА