Ласкавая абыякавасць свету

Казахстан, Францыя, 2018, 100 хв.

Рэжысёр

Адзільхан Ержанаў

Прадзюсер

Серык Абішаў,
Вольга Хлашчова,
Даніяр Аманаў

Cцэнар

Рулаф Ян Мінебо,
Адзільхан Ержанаў

Правы

Beta Cinema

Аператар

Айдар Шарып

У ролях

Дзінара Бактыбаева, Куандык Дзюсембаеў

Вытворчасць

Astana Film Fund, Short Brothers

Куандык і Салтанат прыязджаюць у сталіцу з далёкага аула. Сям'я Салтанат ў велізарных даўгах, і дзяўчыне даводзіцца выбіраць паміж доляй палюбоўніцы багатых бізнэсоўцаў і даўгавой турмой для маці. Куандык хоча выратаваць Салтанат і гатовы працаваць без стомы. Але хутка зарабіць у сталіцы немагчыма, калі ты ўмееш толькі паляваць у стэпе з дзедавай стрэльбай. Горад з яго жорсткімі законамі разбурае ўсё каштоўнае, што ёсць у маладых закаханых. Куандык і Салтанат спрабуюць гэтаму супрацьстаяць – прычым усімі магчымымі спосабамі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Канскі МКФ (Францыя) – конкурсная праграма «Асаблівы погляд»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Адзільхан Ержанаў - 1

Адзільхан Ержанаў

Адзільхан Ержанаў, рэжысёр і сцэнарыст, нарадзіўся 7 жніўня 1982 гады ў Жэзказгане, Казахстан. У 2009 годзе скончыў Казахскую нацыянальную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура». Член Акадэміі Азіяцка-Ціхаакіянскай кінапрэміі, і Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр фільмаў «Гаспадары», «Будаўнікі», «Рыэлтар», «Чума ў ауле Каратас», якія былі адзначаны удзелам і прызамі многіх МКФ. У 2014 годзе На Мінскім МКФ «Лістапад» фільм «Гаспадары» атрымаў Спецыяльны дыплом журы «За эстэтычны мінімалізм у сацыяльным кіно».

Абраная фільмаграфія

2018 Ласкавая абыякавасць свету

2016 Чума ў ауле Каратас

2014 Гаспадары

ВІДЭА