Уяўны воўк

Расія, 2019, 70 хв.

Рэжысёр

Валерыя Гай Германіка

Прадзюсер

Валерыя Гай Германіка,
Святлана Самойлава

Cцэнар

Юрый Арабаў

Правы

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі рэпартаж»

Аператар

Алег Лукічаў, Марад Абдэль-Фатах

У ролях

Юлія Высоцкая, Лізавета Клімава, Ася Азцюрк, Юрый Трубін, Фёдар Лаўроў

Вытворчасць

Кінакампанія «Леасфільм»

Містычная фантазія на тэму сумневаў і страхаў ад знакамітай Валерыі Гай Германікі, рэжысёра правакацыйнага серыяла «Школа» і фільма-маніфеста «Усе памруць, а я застануся».

Зіма, месячная ноч… Дзве жанчыны з дзіцем прабіраюцца праз лясны гушчар. А дзесьці побач у пошуках ахвяры шнырыць воўк-пярэварацень. Ці то звер, ці то чалавек, ці то фантом…

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – Прыз імя Мікаэля Тарывердыева за найлепшую музыку
ПРА РЭЖЫСЁРА
Валерыя Гай Германіка - 1

Валерыя Гай Германіка

Рэжысёр, актрыса, тэлевядучая. Нарадзілася ў Маскве. Скончыла школу кіно і тэлебачання «Інтэрньюс». Яе стужка «Дзяўчынкі» (2005) перамагла ў конкурсе «Кінатаўр. Кароткі метр», а поўнаметражны фільм «Усе памруць, а я застануся» (2008) заваяваў асаблівую згадку журы «Залатой камеры» на Тыдні крытыкі Канскага кінафестывалю, прэмію «Ніка» ў намінацыі «Адкрыццё года» і дыплом прэміі «Белы слон». Карціна «Так і так» (2014) атрымала прыз «Сярэбраны Святы Георгій» за рэжысуру, прыз ФІПРЭСІ і прыз газеты «Коммерсантъ Weekend» ММКФ-2014.

Абраная фільмаграфія

2019 Уяўны воўк

2014 Так і так

2008 Усе памруць, а я застануся

ВІДЭА