Размаляваная птушка

Чэхія, Славакія, Украіна, 2019, 169 хв.

Рэжысёр

Вацлаў Маргаўл

Прадзюсер

Таццяна Дэтлафсан,
Аляксандр Кушаеў,
Вацлаў Маргаўл,
Зузана Містрыкава,
Любіца Арэхаўска,
Ігар Савічэнка,
Кацярына Спурава,
Алесь Цібл

Cцэнар

Вацлаў Маргаўл

Правы

Celluloid Dreams, Pascale Ramonda

Аператар

Уладзімір Смутны

У ролях

Пётр Котлар, Уда Кір, Лех Дыблік, Йітка Чванчарава, Стэлан Скарсгард, Харві Кейтэль, Джуліян Сэндс, Аляксей Краўчанка, Бары Пэпер

Вытворчасць

Silver Screen

Экранізацыя знакамітага рамана Ежы Касінскага.

Гісторыя пра падлетка, якога бацькі, ганімыя нацыстамі, адпраўляюць жыць на хутар да старой карміцелькі. Калі апякунка памірае, хлопец застаецца зусім адзін. Ён бадзяецца па вёсках, спрабуючы выжыць у свеце, поўным жорсткасці і абыякавасці, сутыкаючыся з сялянскай цемнатой і зверствамі вайны. Прайшоўшы гэты цярністы шлях да канца, герой ужо ніколі не будзе такім, як раней.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – фільм-удзельнiк конкурснай праграмы
2019 МКФ у Таронта (Канада) – спецыяльны паказ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Вацлаў Маргаўл - 1

Вацлаў Маргаўл

Нарадзіўся ў 1960 г. Па заканчэнні факультэта кіно і тэлебачання Пражскай акадэміі мастацтва Мархаўл працаваў памочнікам прадзюсара, пазней – начальнікам студыйнай кінавытворчасці. Як рэжысёр дэбютаваў у 2003 годзе – яго мастацкі фільм «Хітры Філіп» заваяваў мноства ўзнагарод, сярод якіх была ўзнагарода х’юстанскага міжнароднага кінафестывалю. Другая стужка Маргаўла «Табрук» (2008) атрымала восем узнагарод Чэшскай акадэміі кіно і тэлебачання «Чэшскі леў», а таксама шэраг узнагарод на міжнародных кінафестывалях.

Абраная фільмаграфія

2019 Размаляваная птушка

2008 Табрук

ВІДЭА