Трэнінг асобаснага росту

Казахстан, 2018, 97 хв.

Рэжысёр

Фархат Шарыпаў

Прадзюсер

Серык Жубандыкаў,
Ержан Ахметаў,
Юлія Кім

Cцэнар

Фархат Шарыпаў

Правы

ANTIPODE

Аператар

Аляксандр Плотнікаў

У ролях

Дулыка Акмалда, Ержан Тусупаў, Гульжамал Казакбаева, Філіп Валошын

Вытворчасць

Kadam Production, Kazakhfilm Studios

У самага звычайнага банкаўскага служачага Каната няма ні сям’і, ні захапленняў, ні памкненняў. У свае 40 год ён жыве з хворай на Альцгеймера маці і не бачыць у жыцці абсалютна ніякага сэнсу. Канат наведвае трэнінгі асобаснага росту, спадзяючыся штосьці змяніць у сабе. Нечаканая сустрэча са старым універсітэцкім сябрам Данікам – цяпер вялікім і паважаным чалавекам – рэзка мяняе ўсё.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Маскве (Расія) – Галоўны прыз «Залаты Георгій»
2019 МКФ «Еўразія» (Казахстан) – Гран-пры
2018 МКФ імя Шакена Айманава (Казахстан) – Прыз журы Ссткі прасоўвання азіяцкага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Фархат Шарыпаў - 1

Фархат Шарыпаў

Нарадзіўся 14 снежня 1983 года ў Алма-Аце. Фархат Шарыпаў – адзін з шасці маладых кінематаграфістаў, накіраваных кіраўніцтвам АТ «Казахфільм» на стажыроўку ў ЗША (спецыяльны курс кінаакадэміі ў Нью-Ёрку). Фархат – выпускнік Казахскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў імя Жургенава, скончыў аддзяленні рэжысуры і гукарэжысуры. З’яўляецца рэжысёрам фільмаў «Аповед пра ружовага зайца» (2010), «Іншапланецяне тут не пры чым» (2013), «4+1» (2016).

Абраная фільмаграфія

2018 Трэнінг асобаснага росту

2016 4+1

2013 Іншапланецяне тут не пры чым

ВІДЭА