Трэцяя жонка

В'етнам, 2018, 94 хв.

Рэжысёр

Аш Мэйфэр

Прадзюсер

Чан Тхі Біць Нгок,
Аш Мэйфэр

Cцэнар

Аш Мэйфэр

Правы

m-appeal

Аператар

Чананун Чатрунгрой

У ролях

Нгуен Хонг Чыонг, Ле Ву Лонг, Чан Ны Ен Хэ, Май Тху Хыонг Мая

Вытворчасць

AN NAM PRODUCTIONS

В'етнамская правінцыя, XIX стагоддзе. 14-гадовую Мэй выдаюць замуж – дзяўчына становіцца трэцяй жонкай багатага землеўладальніка Хунга. Неўзабаве ёй даюць зразумець, што ў сямейнай іерархіі яна здолее заняць годнае месца толькі пры адной умове – нарадзіўшы мужу нашчадка. Зацяжарыўшы, Мэй думае, што вось-вось даб'ецца прызнання і аўтарытэту. Але калі яна становіцца сведкай забароненай любові і яе разбуральных наступстваў, ёй адкрываецца жорсткая праўда – на самай справе яе магчымасці вельмі абмежаваныя.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Таронта (Канада) – сусветная прэм'ера, узнагарода Сеткі прасоўвання азіяцкага кіно
МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – узнагарода «Іншы погляд» Іспанскай радыёвяшчальнай і тэлевізійнай карпарацыі
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аш Мэйфэр - 1

Аш Мэйфэр

Аш Мэйфэр нарадзілася ў В'етнаме, атрымала адукацыю ў Вялікабрытаніі і ЗША, дзе пасля ставіла спектаклі і здымала кароткаметражныя фільмы. Працавала памочнікам рэжысёра ў Нацыянальным тэатры ў Лондане, рэжысёрам па-забрадвейскіх пастановак у Нью-Ёрку. Яе кароткаметражныя фільмы прымалі ўдзел у шэрагу міжнародных кінафесціваляў. Сцэнарый яе першага паўнаметражнага фільма «Трэцяя жонка», атрымаў прэмію Фонду кінавытворчасці Спайка Лі ў 2014 годзе і ўдзельнічаў у IFR Narrative Lab 2017 у Нью-Ёрку. 

Абраная фільмаграфія

2018 Трэцяя жонка

ВІДЭА