Турэцкае сядло

Расiя, 2017, 76 хв.

Рэжысёр

Юсуп Разыкаў

Прадзюсер

Дар’я Лаўрова ,
Фiлiп Бруснiкiн,
Дзянiс Лузанаў,
Аляксандр Гадалаў,
Юсуп Разыкаў

Cцэнар

Юсуп Разыкаў

Правы

Кинокомпания «Тритона»

Аператар

Юрый Мiхайлiшын, Юрый Крачук

У ролях

Валерый Маслаў, Веранiка Кузняцова, Вiталiй Даўшаў, Iлля Каўрыжных, Сяргей Генкiн, Ганна Беленькая

Вытворчасць

Кинокомпания «Тритона»

Герой фільма Ільіч не можа зразумець: што з ім не так? Ільіч — былы «стукач», агент па вонкавым назіранні ў КДБ, потым ФСБ. Дасведчаны інструктар. Зараз ён на пенсіі. Ад адзіноты Ільіч працягвае сачыць за тымі, хто абуджае ў ім цікаўнасць. Доктар ставіць яму дыягназ «сіндром пустога турэцкага сядла», які для грамадства небяспекі не ўяўляе. Аднойчы ў яго доме пасяляюцца новыя суседзі – маладая пара музыкаў – і жыццё Ільіча змяняецца…

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – дыплом гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі, спецыяльны дыплом імя Мікаэла Тарывердзіева «За музычнае рашэнне фільма»
Горкі fest (Расія) – гран-пры конкурсу
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юсуп Разыкаў - 1

Юсуп Разыкаў

Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекістана (2001). Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Ташкенце. Скончыў сцэнарнае аддзяленне УДІКа (1986). З 1990 па 2004 год кіраваў студыяй «Узбекфiльм». Дыпламант 50-га Берлінскага кінафестывалю (1998, фільм «Аратар»), пераможца фестывалю азіяцкага кіно ў Везулі (2004, фільм «Дзявоцкі пастух»), пераможца і лаўрэат «Кінашоку». Стужка «Сорам» (2013 года) атрымала прыз ФIПРЭСI 48-га МКФ у Карлавых Варах і здабыла мноства іншых узнагарод.

Абраная фільмаграфія

2017 Турэцкае сядло

ВІДЭА