Вялікімі літарамі

Румынія, 2020, 129 хв.

Рэжысёр

Раду Жудэ

Прадзюсер

Ада Саламон

Cцэнар

Раду Жудэ,
Джаніна Кэрбунарыў

Правы

Best Friend Forever

Аператар

Мар’юс Пандуру

У ролях

Богдан Замфір, Шэрбан Лазаровіч, Яана Якаб, Шэрбан Паўлу

Вытворчасць

microFILM

Па матывах дакументальнай п'есы Джаніны Кэрбунарыў. Румынія, 1981 год. Тэлеэкраны ўсхваляюць камуністычны рэжым Чаўшэску і трансліруюць афіцыйную гісторыю краіны. Шаснаццацігадовы Мугур Кэлінеску асмельваецца расказаць яе па-свойму: на сценах горада з'яўляюцца напісаныя крэйдай пратэстныя слоганы. Палетка арыштоўваюць і дапытваюць. Справа адпраўляецца ў архіў тайнай паліцыі. Праз 30 гадоў пасля падзення камунізму ва Усходняй Еўропе тэатральны рэжысёр бярэцца рэканструяваць гэты выпадак. І зноў дзве гісторыі – афіцыйная і забароненая, асабістая і калектыўная – злучаюцца, каб праліць святло на лёс невядомага героя.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Берлінскі МКФ (Германія) – секцыя «Форум»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Раду Жудэ - 1

Раду Жудэ

Румынскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Яго дэбют «Самая шчаслівая дзяўчына ў свеце» (2009) удзельнічаў у больш чым 50 міжнародных кінафестывалях. Фільм «Брава!» (2015) заваяваў «Сярэбранага мядзведзя» Берлінале за лепшую рэжысуру. Стужка «Мёртвая краіна» (2017) стала яго дэбютам у дакументальным кіно. Карціна «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» (2018) атрымала ўзнагароды МКФ у Карлавых Варах («Хрустальны глобус» і прыз Europa Cinemas Label) і Мінскага МКФ «Лістапад» (Гран-пры «Золата “Лістапада”» за лепшы фільм).

Абраная фільмаграфія

2009 Самая шчаслівая дзяўчына ў свеце

2015 Брава!

2017 Мёртвая краіна

2018 Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары