Вестэрн

Германія, Балгарыя, Аўстрыя, 2017, 119 хв.

Рэжысёр

Валеска Грызебах

Прадзюсер

Ёнас Дорнбах,
Яніна Якоўскі,
Марэн Адэ,
Валеска Грызебах,
Міхель Меркт

Cцэнар

Валеска Грызебах

Правы

Films Boutique

Аператар

Бернхард Келер

У ролях

Майнхард Нойман, Райнхард Ветрэк, Сулейман Алілаў Леціфаў, Венета Фрагнава, Віяра Барысава

Вытворчасць

Komplizen Film

Група нямецкіх будаўнікоў пачынае працу над складаным праектам у балгарскай глыбінцы. Чужы край абуджае ў мужчынах не толькі дух авантурызму, але таксама пачуцці недаверу і ўзаемнай непрыязнасці. Культурныя адрозненні і моўны бар’ер у зносінах пагаршаюць справу. Паміж мужчынамі ўспыхвае барацьба за прызнанне і прыхільнасць мясцовых жыхароў...

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – конкурсная праграма «Асаблівы погляд»
МКФ у Ерусаліме (Ізраіль) – адмысловае згадванне
МКФ у Матавуне (Харватыя) – Гран-пры і прыз ФІПРЭСІ
МКФ «Залаты абрыкос» у Ерэване (Арменія) – адмысловае згадванне
МКФ «T-Mobile Новыя гарызонты» ва Уроцлаве (Польшча) – Гран-пры і прыз ФІПРЭСІ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Валеска Грызебах  - 1

Валеска Грызебах

Вывучала філасофію і германістыку ў Берліне, Мюнхене і Вене. У 1993 паступіла ў Венскую кінаакадэмію, яе выкладчыкамі былі Петэр Патцак, Вольфганг Глюк і Міхаэль Ханеке. Дыпломная праца «Будзь маёй зоркай» атрымала прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ на МКФ у Таронта і Спецыяльную ўзнагароду журы на МКФ у Турыне. У 2006 на Берлінале адбылася прэм’ера яе другога фільма «Прыцяжэнне» (Спецыяльная ўзнагарода журы ў Буэнас-Айрэсе, Гран-пры «Астурыяс» на МКФ ў Хіхоне, Спецыяльная ўзнагарода журы на Варшаўскім МКФ).

Абраная фільмаграфія

2017 Вестэрн

2006 Прыцяжэнне

ВІДЭА