Вулкан

Украіна, Германія, 2018, 103 хв.

Рэжысёр

Раман Бандарчук

Прадзюсер

Алена Яршова,
Мішэль Меркт

Cцэнар

Ала Цюцюннік,
Раман Бандарчук,
Дар'я Аверчанка

Правы

Pluto Film Distribution Network GmbH

Аператар

Вадзiм Iлькоў

У ролях

Сяргей Сцяпанскi, Віктар Жданаў, Крысціна Дэйлiк

Вытворчасць

Tato Film, Elemag Pictures GmbH

Па дзіўным збегу абставінаў, перакладчык АБСЕ Лукас трапляе ў згублены сярод паўднёвых стэпаў Украіны гарадок. Ён кінуты на волю лёсу і вымушаны сутыкнуцца з новым, абсурдным светам, жыццё у якім не падпарадкоўваецца законам разумнага сэнсу. Але калі Лукас знаходзіць прытулак і заступніцтва ў каларытнага мясцовага жыхара Вовы, бацькі загадкавай Марушкі, яго першапачатковая непрыязнасць да правінцыйнага жыцця патроху знікае – магчыма, ён здолее знайсці сваё шчасце там, дзе і не думаў яго шукаць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – конкурсная праграма «На Усход ад Захаду»
Ерэванскі МКФ «Залаты Абрыкос» (Арменія) – «Залаты Абрыкос» за лепшы ігравы фільм
Алмацінскі МКФ (Казахстан) – узнагарода за лепшую рэжысуру
ПРА РЭЖЫСЁРА
Раман Бандарчук - 1

Раман Бандарчук

Скончыў Кіеўскі нацыянальны універсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя І. К. Карпенка-Карага (майстэрня Юрыя Ільенкі). Выпускны фільм «Таксіст» атрымаў прыз «Белы слон» Расійскай гільдыі кінакрытыкаў і Гран-пры расійскіх прадзюсараў на Адкрытым КФ «Кінашок». Мастацкі дырэктар Docudays UA, МКФ аб правах чалавека. Яго першы поўнаметражны дакументальны фільм «Украінскія шэрыфы» (2015) атрымаў спецыяльны прыз журы на МКФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме, удзельнічаў у праграме дакументальнага кіно Мінскага МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2018 Вулкан

2015 Украінскія шэрыфы

ВІДЭА