Юлі

Іспанія, Велікабрытанія, Германія, 104 хв., 2018

Рэжысёр

Ісіар Бальяін

Прадзюсер

Андрэа Колдэрвуд,
Хуан Гордан

Cцэнар

Пол Лаверці

Правы

The Match Factory GmbH

Аператар

Алекс Каталан

У ролях

Карлас Акоста, Санцьяга Альфонса, Кейвін Марцінэз, Эдзілсан Мануэль Альбера Нуньез, Лаура Дэ Ла Уз

Вытворчасць

Morena Films, Potboiler Productions

«Юлі» – мянушка, якую даў Карласу Акосце яго бацька Пэдра. Юлі з дзяцінства цярпець не мог дысцыпліну і вучобу. Большую частку сваіх ведаў ён атрымліваў на вулачках беднага квартала ў Гаване. Але, распазнаўшы ў сыне талент, Пэдра прымусіў яго паступіць у Нацыянальную балетную школу Кубы. Супраць волі Юлі і насуперак яго недысцыплінаванасці, свет танца зачараваў хлопца. Так пачалася гісторыя аднаго з легендарных кубінскіх танцораў, які не спыняўся ні перад якімі табу і стаў першым цемнаскурым Рамэа Лонданскага каралеўскага балета.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – прыз за лепшы сцэнарый
ПРА РЭЖЫСЁРА

Ісіар Бальяін

Дэбют Ісіар Бальяін «Прывітанне, ты адна?» стаў адным з самых папулярных фільмаў 1996 года ў Іспаніі. Яе другая праца «Кветкі з іншага свету» была прызнана лепшым фільмам у міжнароднай секцыі «Тыдзень крытыкі» на Канскім МКФ ў 1999. «Вазьмі мае вочы» (2003) атрымаў 7 прэмій Іспанскай кінаакадэміі «Гоя». «Яны прадаюць нават дождж» (2010) атрымаў узнагароду секцыі «Панарама» на Берлінале, быў выбраны ў якасці іспанскага прэтэндэнта на прэмію «Оскар» у 2011 годзе. Яе фільм «Аліва» таксама быў вылучаны Іспаніяй на суісканне «Оскара» ў 2016 годзе.

Абраная фільмаграфія

1996 Прывітанне, ты адна?

1999 Кветкі з іншага свету

2003 Вазьмі мае вочы

2010 Яны прадаюць нават дождж

2016 Аліва